Святы Айцец: клопат пра мігрантаў дапамагае развівацца Касцёлу
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святы Айцец напісаў прадмову да дакумента, падкрэсліваючы, што яго мэта заключаецца ў тым, каб “дапамагчы развіццю культуры сустрэчы”. “Мы ўсе знаходзімся ў адным чоўне” і з’яўляемся пакліканымі да дзейнасці на карысць усеагульнага братэрства, - нагадаў Папа. Ён падкрэсліў, што сустрэча з мігрантамі і міжкультурны дыялог могуць стаць магчымасцю для ўрастання Касцёла і ўзаемнага ўзбагачэння.
Католікі павінны прыкладаць намаганні, каб Касцёл станавіўся ўсё больш і больш інклюзіўным, а таксама садзейнічаць прыняццю, абароне, падтрымцы і інтэграцыі мігрантаў, які даюць магчымасць перажыць Пяцідзесятніцу ў нашых кварталах і парафіях, калі ўсвядомім багацце іх духоўнасці і літургічных традыцый, перакананы Францішак.
На думку Папы, клопат пра мігрантаў можа ўмацаваць сінадальнасць Касцёла, які заўсёды імкнецца ісці наперад, не ствараючы адметнасцей паміж “тутэйшымі і замежнікамі”, бо “на гэтай зямлі мы ўсе з’яўляемся пілігрымамі”. Ён нагадаў, што клапоцячыся пра мігрантаў і бежанцаў вернікі могуць сустрэць у іх спакутаваных абліччах аблічча самаго Хрыста.