Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: моладзь патрабуе пераканаўчых сведкаў

Францішак скіраваў пасланне да генеральнага настаяцеля кангрэгацыі святога Юзафа, выказваючы віншаванні з пачаткам святкавання 150-годдзя з дня заснавання гэтай манаскай супольнасці.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Для новых часоў патрэбны новыя ініцыятывы”, - нагадаў Папа словы заснавальніка кангрэгацыі, святога Леанарда Мурыяльда. Пантыфік падкрэсліў, што гэты руплівы пастыр быў уважлівымі да выклікаў сваёй эпохі: клапаціўся пра бедную і пакінутую моладзь, дапамагаючы ёй не толькі вырашаць неадкладныя патрэбы, але таксама падрыхтавацца да годнай будучыні праз атрыманне адукацыі і прафесійных здольнасцей. Яшчэ адной сферай дзейнасці святога Леанарда быў клопат пра рабочых прамысловых прадпрыемстваў, умовы жыцця і працы якіх былі вельмі складанымі ў ХІХ стагоддзі.

“Адкрываліся нечаканыя сцэнары, на якія ён здолеў адказаць з запалам і новымі ініцыятывамі. Ён рабіў гэта, кіруючыся старажытнай і заўсёды актуальнай мудрасцю – мудрасцю святога Юзафа”, - напісаў Папа, нагадваючы заклік святога Леанарда Мурыяльда да сваіх сабратаў, калі былі сябрамі, братамі і бацькамі для моладзі ў патрэбе, і чэрпалі сілы з упэўненасці ў ласкавай, прадбачлівай і міласэрнай любові Бога да ўсіх.

Францішак заклікаў законнікаў на працягу юбілейнага года ўзрастаць у “мастацтве распазнання патрабаванняў часу і адказваць на іх з крэатыўнасцю Святога Духа”. Асаблівым чынам Папа заахвоціў клапаціцца пра моладзь, якая, “як ніколі раней патрабуе пераканаўчых сведкаў”.

19 сакавіка 2022, 12:16