Пошук

Аўдыенцыя для Прэзідэнта Бурундзі Аўдыенцыя для Прэзідэнта Бурундзі 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Бурундзі

26 сакавіка 2022 года Папа прыняў Прэзідэнта Бурундзі Эварыста Ндаішыміе. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У ходзе шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Бурундзі, а таксама ўкладам, які Каталіцкі Касцёл робіць у жыццё краіны ў розных сферах грамадства. Бакі абмеркавалі палітычную і грамадскую сітуацыю ў краіне, а таксама тэмы, звязаныя з рэгіянальнай сітуацыяй, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

26 сакавіка 2022, 13:42