Францішак прыбыў на Мальту
2 красавіка 2022 года Францішак прыбыў на Мальту. У 9.52 самалёт Airbus 320 італьянскай авіякампаніі Ita Airway з Папам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Лука.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пасля кароткай цырымоніі прывітання, якая прайшла на лётным полі, Пантыфік адправіўся ў Палац Вялікага магістра ў Ла-Валеце для сустрэч з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам, прадстаўнікамі ўлады і дыпламатычным корпусам. Пасля гэтага на марскім катамаране Францішак адплыве на востраў Гоца. Там ён узначаліць малітоўную сустрэчу ў нацыянальным марыйным санктуарыі Та'Піну.
Падчас двухдзённага Апостальскага візіту Святы Айцец наведае Ла-Валету, востраў Гоца, Рабат і Фларыяну. Дэвізам пілігрымкі з'яўляюцца словы, узятыя з кнігі Дзеяў Апосталаў: “Былі да нас надзвычай ласкавыя” (Дз 28, 2). Гэта 36-я замежная паездка Францішка.
02 красавіка 2022, 10:08