Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro, ma non troppo
Расклад Падкасты
На плошчы святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота На плошчы святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў да перамір'я і малітвы за мір ва Украіне

Звяртаючыся да вернікаў пасля малітвы Regina Caeli 24 красавіка 2022 года, Папа заклікаў да міру ва Украіне і ва ўсім свеце. Ён аднавіў сваю просьбу аб перамір’і падчас святкавання Вялікадня.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак нагадаў пра Вялікдзень, які адзначаецца паводле юліянскага календара, і перадаў усім Цэрквам Усходу, каталіцкім і праваслаўным, свае найлепшыя пажаданні.

Пантыфік нагадаў пра вайну ва Украіне, якая доўжыцца ўжо два месяцы, і падкрэсліў, што яна стала яшчэ больш агрэсіўнай і жорсткай.

“Я паўтараю свой заклік да велікоднага перамір'я, мінімальнага і адчувальнага знака імкнення да міру. Трэба спыніць наступ і пакласці канец пакутам знясіленага насельніцтва. Трэба спыніцца, падпарадкоўваючыся словам Уваскрослага, які ў дзень Пасхі паўтарае сваім вучням: “Спакой вам!”. Прашу ўсіх узмацніць малітву за мір і мець адвагу сказаць і паказаць, што мір магчымы. Палітычныя лідары, прыслухайцеся да голасу людзей, якія хочуць міру, а не эскалацыі канфлікту”, - звярнуўся Францішак у Нядзелю Божай Міласэрнасці.
 

24 красавіка 2022, 12:50
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031