Пошук

Францішак падчас Крыжовага шляху ў Калізеі Францішак падчас Крыжовага шляху ў Калізеі 

Крыжовы шлях з удзелам Папы. Прамая трансляцыя

15 красавіка 2022 года, у Вялікую пятніцу, Францішак узначаліць у ватыканскай базыліцы літургію Мукі Пана, а затым набажэнства Крыжовага шляху.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Разважанні і малітвы да чатырнаццаці стацый Крыжовага шляху, які пасля двухгадовай паўзы, звязанай з пандэміяй, зноў пройдзе ў рымскім Калізеі, сёлета падрыхтавалі сем’і. Такое даручэнне зрабіў Папа з нагоды пятай гадавіны публікацыі Апостальскай адгартацыі Amoris laetitia і Года сям’і, абвешчанага ў Касцёле. Таксама сем’і будуць несці крыж ад стацыі да стацыі.

У Вялікую пятніцу, калі ўзгадваецца Мука Пана, Касцёл, згодна са старадаўняй традыцыяй, не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.

Прамую трансляцыю Крыжовага шляху з Калізею будуць весці ватыканскія СМІ. Яна пачнецца ў 21.00 па рымскім часе.
 

15 красавіка 2022, 11:56