Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік звярнуўся да лідараў каталіцкага душпастырства ЗША

“Экзістэнцыяльным каінізмам” назваў Францішак, тое, што зараз адбываецца з чалавецтвам – сённяшняе грамадства не ў стане думаць пра мірныя праекты, у галаве – ваенныя планы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На гэта Папа звярнуў увагу ў відэапасланні да ўдзельнікаў 6-га Нацыянальнага кангрэса каталіцкага лідарства ў Злучаных Штатах, арганізаванага Нацыянальнай каталіцкай радай іспанамоўнага душпастырства. Ён праходзіць у Вашынгтоне з 26 па 30 красавіка 2022 года на тэму: Прарочы голас. Быць мостам для новай эры.

“Вы абралі цудоўную тэму ў гэты абсурдны час, калі перад выхадам з пандэміі, якая ўдарыла па ўсяму чалавецтву вялікімі пакутамі і смуткам, мы апынуліся ў самым разгары пакут і трагедыі вайны”, - адзначыў Святы Айцец.

“Любая вайна спараджаецца несправядлівасцю. Войны, у тым ліку тыя, якія часам вядуцца адкрыта або моўчкі ў нашых сем'ях і супольнасцях, – усе яны таксама нараджаюцца з несправядлівасці. Сумна бачыць, што чалавецтва не здольнае думаць мірнымі планамі і праектамі. Мы ўсе ўяўляем сцэнарыі вайны, а гэта – экзістэнцыйны каінізм. Братэрства ўсіх належыць усім”, - заўважыў Пантыфік.

Францішак заклікаў удзельнікаў амерыканскага кангрэса працаваць на карысць міру, наводзіць масты ва ўсіх сферах грамадства, "асветляць розум, каб ён вёў да дзеянняў, здольных прынесці мір і адзінства на ўсіх узроўнях, пачынаючы з сем'яў і супольнасцей".

Кожны чалавек, усе людзі на зямлі, уся планета маюць патрэбу ў міры, і нам неабходны канкрэтныя мірныя знакі, якія зыходзяць ад хрысціян, - падкрэсліў у канцы відэапаслання Святы Айцец.
 

27 красавіка 2022, 11:09