Пошук

Францішак з сем'ямі ўкраінскіх бежанцаў Францішак з сем'ямі ўкраінскіх бежанцаў 

Перад падарожжам на Мальту Папа сустрэўся з украінскімі сем’ямі

2 красавіка 2022 года, перад ад’ездам на Мальту, Францішак сустрэўся з сем’ямі ўкраінскіх бежанцаў. Напярэдадні ён маліўся ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сярод прысутных на сустрэчы ў Доме святой Марты была 37-гадовая маці з двума дзецьмі 5 і 7 гадоў, якія каля трох тыдняў таму прыехалі ў Італію са Львова. Аднаму з дзяцей была зроблена аперацыя на сэрцы. Яшчэ дзве сям'і з чатырма дзецьмі ад 10 да 17 гадоў прыехалі з Цярнопаля. Чарговая сям'я, якая правяла Папу ў яго 36-е замежнае падарожжа, родам з Кіева і прыехала ў Італію тры дні таму з Польшчы. Гэта маці і бацька, у якіх трое непаўналетніх дзяцей і 75-гадовая бабуля. Усе сем'і жывуць у кватэрах, якія прапанавалі ўкраінскім уцекачам рымляне.

Напярэдадні, ужо па традыцыі, Францішак наведаў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе перад абразом Salus Populi Romani даверыў сваё падарожжа заступніцтву Багародзіцы.
 

02 красавіка 2022, 10:33