Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кніга "Тканне свету" Кніга "Тканне свету" 

Пантыфік: гісторыі пра спагаду змяняюць жыццё людзей і грамадстваў

Апавяданне гісторый злучае мінулае з сучаснасцю, адкрывае на трансцэндэнтнасць і становіцца закваскай ператварэння для будучыні, перакананы Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак напісаў прадмову да кнігі Тканне свету (Tessitura del mondo), у якой сабраны артыкулы 44-х пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў культуры, тэолагаў і журналістаў на тэму расповеду, якія публікаваліся на старонках ватыканскай газеты L’Osservatore Romano у перыяд з лютага па кастрычнік 2020 года. Натхненнем для іх паслужыла пасланне Святога Айца, прымеркаванае да 55-га Сусветнага дня масавай камунікацыі на тэму: “І каб ты распавядаў...” (Зых 10, 2). Жыццё становіцца гісторыяй”.

Пантыфік заўважыў, што распавядаць гісторыі значыць нібыта ткаць палатно, “незнішчальныя ніткі” якога будуць злучаць мінулае з сучаснасцю, а таксама ўсіх людзей паміж сабой.

Іншы апсект расповеду – гэта таямніца, якая адкрывае на трансцэндэнтнасць, на духоўнае, рэлігійнае вымярэнне, бо гісторыі дапамаюць “адчуць боскае дыханне”, а дзякуючы ім “думкі іншых людзей набываюць дзіўнае жыццё ў нас”. Таму “літаратура з’яўляецца адным з найбольш духоўных відаў мастацтва з усіх і безумоўна найбольш спрыяе ператварэнню”, - заўважыў Папа.

“Як ніякі іншы від камунікацыі, гісторыя можа змяніць наш лад мыслення, у кірунку дабра ці зла... Старажытныя і сучасныя культуры заўсёды лічылі гісторыі магічнымі – і небяспечнымі – па адной прычыне: таму што можна выслухаць гісторыю і, на яе заканчэнне, стаць цалкам іншай асобай”, - дадаў Святы Айцец.

Трэці аспект, на які звярнуў увагу Папа – гэта спагада, “адна з характарыстык стыля Бога, разам з блізкасцю і ласкавасцю”. Расповеды пра спагаду з’яўляюцца “закваскай ператварэння для будучыні”, як напрыклад гісторыя Добрага самараніна, якая перамяніла жыццё многіх людзей і грамадстваў, лічыць Пантыфік.

Францішак працытаваў выказванне аднаго з аўтараў кнігі, які назваў “Езуса “Месіяй расказчыкам”, на першы погляд бяззбройным, але на самой справе, валодаючым моцнай зброяй расповеду”. Іншы пісаў, што “расповед, гэта адзін з самых магутных сродкаў, якім валодаем, каб змяніць наш свет”, а таксама важны элемент дэмакратыі, бо ён дае магчымасць выказацца, выслухаць, пераадолець межы і стэрэатыпы. Яшчэ адзін аўтар кнігі падкрэсліваў, што “слова – гэта мост”, а праз “расповед мы можам скараціць дыстанцыю, якая адзяляе нас”, а гэта як ніколі патрэбна ў наш час, - зазначыў Святы Айцец.
 

26 мая 2022, 11:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930