Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік стварыў Камісію па пераглядзе рэгламента Рымскай курыі

У сувязі з уваходам у сілу 5 чэрвеня 2022 года Апостальскай канстытуцыі Praedicate evangelium Францішак пастанавіў стварыць Міждыкастэрыяльную камісію па пераглядзе Агульнага рэгламенту Рымскай курыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У папскім хірографе, абнародаваным 5 мая 2022 года, паведамляецца, што ўсе структуры Рымскай курыі павінны таксама распрацаваць свае ўласнае Ordines servandi, якія будуць рэгуляваць іх дзейнасць у адпаведнасці з новымі нормамі.

У склад Міждыкастэрыяльнай камісіі ўвайшлі: старшыня Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, арцыбіскуп Філіпа Янонэ, Субстытут Дзяржаўнага сакратара па агульных пытаннях, арцыбіскуп Эдгар Пэна Пара, старшыня Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, арцыбіскуп Нунцыа Галанціна, сакратар Рады кардыналаў, біскуп Марка Мэліна, прэфект Сакратарыяту па эканамічных пытаннях, кс. Хуан Антоніа Герэра Алвес і рэктар Папскага латэранскага ўніверсітэта Вінчэнца Буонома.

У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіць прывядзенне Агульнага рэгламенту Рымскай курыі ў адпаведнасць новай Апостальскай канстытуцыі Praedicate evangelium, а таксама ацэнка распрацаваных ватыканскімі ўстановамі Ordines servandi. Як рэгламент Курыі, так і Ordines павінны быць ухвалены Святым Айцом.
 

05 мая 2022, 14:22