Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: вывучэнне гісторыі – каштоўны шлях спрыяння міру

Захаванне гістарычнай памяці важна, каб адкрываць на прымірэнне з братамі, несці аздараўленне ран, рэінтэграваць учарашніх ворагаў у сям’ю народаў, - нагадаў Францішак.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

28 мая 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай сесіі Папскага камітэта гістарычных навук, заснаванага Піем ХІІ у 1954 годзе з мэтай прасоўвання вывучэння гісторыі. “Сваімі даследаваннямі, вывучэннем дынамік, якія пазначаюць чалавечыя падзеі, гісторыкі спрыяюць пачатку працэсаў дыялогу ў канкрэтнай гісторыі народаў і дзяржаў”, - сказаў Францішак.

Папа выказаў спадзяванне на аднаўленне ўзаемадзеяння з Акадэміяй навук Расійскай Федэрацыі і гісторыкамі Маскоўскага Патрыярхату, што стане каштоўным укладам на карысць міру. Вывучэнне гісторыі, часта пазначанае ваеннымі падзеямі, прымушае задумацца пра “інжынерыю мастоў, якая робіць магчымымі плённыя адносіны паміж людзьмі, паміж вернікамі і няверуючымі, паміж хрысціянамі розных канфесій”, - дадаў ён.

На думку Святога Айца, гістарычная памяць дапамагае адкрываць на прымірэнне з братамі, несці аздараўленне ран, рэінтэграваць учарашніх ворага ў сям’ю народаў, як здолелі зрабіць пасля Другой сусветнай вайны айцы-заснавальнікі адзінай Еўропы.

Пантыфік заўважыў, што ў жніўні 2022 года ў польскай Познані адбудзецца ХХІІІ Кангрэс міжнароднага камітэта гістарычных навук у рамках якога адбудзецца круглы стол на тэму: “Апостальская Сталіца і рэвалюцыі ХІХ і ХХ стагоддзяў”. Гэта будзе яшчэ адна нагода, каб споўніць місію, якая вам даверана, як служэнне пошуку праўды праз метадалогію ўласцівую гістарычнай навучы”, - сказаў ватыканскім навукоўцам Францішак.
 

28 мая 2022, 13:50