Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад правядзе Тыдзень Laudato si’

22-29 мая 2022 года пройдзе Тыдзень Laudato si’, арганізаваны Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека з нагоды 7-й гадавіны “экалагічнай” энцыклікі папы Францішка.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У цэнтры ініцыятывы будуць знаходзіцца сем мэтаў, акрэсленых у энцыкліцы Laudato si’, і дасягненню якіх дапамагае Платформа ініцыятыў Laudato si’, заснаваная для “стварэння крытычнай сацыяльнай масы і абароны нашага супольнага дому”. Да іх адносіцца адказ на крык планеты і бедных, спрыянне экалагічнай эканоміцы, прыняцце больш устойлівага ладу жыцця, выхаванне і духоўнасць, больш уважлівыя да экалагічных праблем, а таксама падтрымка мясцовых супольнасцей у абароне іх экасістэм.

Кожны дзень на працягу Тыдня Laudato si’ Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека будзе праводзіць адмысловыя анлайн-сустрэчы, прысвечаныя гэтым тэмам. Іх удзельнікі падсумуюць зробленае на працягу сямі гадоў ад дня публікацыі папскай энцыклікі, а таксама паразважаюць над умацаваннем намаганняў з дапамогай Платформы ініцыятыў Laudato si’.

Гаворка будзе весціся пра тое, які ўклад католікі могуць зрабіць у барацьбу з заняпадам біяразнастайнасці; пра ролю выкапнёвага паліва ў канфліктах і кліматычным крызісе; пра прыняцце бедных у наша штодзённым жыцці. Завершыцца ініцыятыва супольнай малітвай, якая адбудзецца вечарам 29 мая. Усе падзеі ў рамках Тыдня будуць трансліравацца на каналах Руху Laudato si’ у Facebook і YouTube.
 

20 мая 2022, 12:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930