Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа падпісаў экуменічны зварот да кіраўніцтва Паўднёвага Судана

Папа Францішак, Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі і Мадэратар Царквы Шатландыі Джым Уолес скіравалі сумеснае пасланне да палітычнага кіраўніцтва Паўднёвага Судана.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Мы пішам вам у гэты велікодны час, каб падзяліцца нашай радасцю святкавання ўваскрасення Езуса Хрыста, якое паказвае, што новы шлях магчымы: шлях прабачэння і свабоды, які дазваляе нам з пакорай убачыць Бога ў іншых людзях, нават у нашых ворагах. Гэты шлях вядзе да новага жыцця – нас, як асобаў, і тых, кім кіруем”, - гаворыцца ў экуменічным пасланні, дасланым у кантэксце новай хвалі напружанасці і насілля, якая зноў абрынулася на краіну.

“Мы молімся, каб вы маглі зноў прыняць гэтых шлях і распазнаць новыя сцежкі паміж выклікаў і змаганняў у гэты час. Молімся таксама, каб ваш народ спазнаў велікодную надзею пад вашым кіраўніцтвам”, - падкрэслілі рэлігійныя лідары, зазначаючы, што з радасцю чакаюць магчымасці наведаць Паўднёвы Судан з пілігрымкай міру.

Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Паўднёвы Судан пройдзе 5-7 ліпеня 2022 года. У яго рамках Пантыфік наведае сталіцу дзяржавы – горад Джуба. Плануецца, што візіт будзе насіць экуменічны характар і ў ім прымуць удзел таксама Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі і Мадэратар Царквы Шатландыі Джым Уолес.
 

07 мая 2022, 12:35