Францішак наведае пацярпелую ад землятрусу Аквілу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У 2009 годзе горад пацярпеў ад катастрафічнага землятрусу. У выніку гістарычная забудова была практычна цалкам знішчана, 308 чалавек загінулі і каля 1500 атрымалі раненні.
Святы Айцец вылеціць з Ватыкана на верталёце каля 8.00 і пасля 25-хвіліннага пералёту прыбудзе на стадыён Гран-Сасо ў Аквілe, а затым на машыне паедзе на катэдральную плошчу – Piazza Duomo. Там яго прывітае мясцовы арцыбіскуп, кардынал Джузэпэ Пэтрокі, а таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў. Папа ўвойдзе на хвіліну малітвы ў катэдру, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў руінах.
У 9.15 перад катэдрай Францішак звернецца да сем'яў загінулых, прадстаўнікоў улад і грамадзянскай супольнасці горада, а затым адправіцца ў базыліку Санта-Марыя-ін-Калемаджа. У 10.00 перад гэтым храмам ён узначаліць Імшу, пасля якой прамовіць малітву Анёл Панскі.
Пасля цэлебрацыі Святы Айцец вернецца ў Ватыкан.