Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegro non troppo - Più animato - Tempo I
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак благаславіць паліі для новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў

20 чэрвеня 2022 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што Святы Айцец благаславіць паліі для арцыбіскупаў-мітрапалітаў, прызначаных на працягу апошніх дванаццаці месяцаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У сераду 29 чэрвеня 2022 года, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у 9.30 у базыліцы святога Пятра, Святы Айцец Францішак благаславіць паліі, прызначаныя для новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў, і ўзначаліць эўхарыстычную цэлебрацыю”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

З 2015 года Папа больш не накладае паліі новым арцыбіскупам-мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Францішка, гэты абрад здзяйсняюць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік толькі ўручае ім гэты сімвалічны атрыбут біскупскага літургічнага адзення. Цырымонія па традыцыі праходзіць ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла. Перад ёй паліі ўскладаюцца на магілу святога Пятра ў гротах ватыканскай базылікі. Сёлета палій атрымае арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
 

20 чэрвеня 2022, 12:52
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930