Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўракамісіі
10 чэрвеня 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляен. Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Падчас сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце бакі абмяркоўвалі добрыя двухбаковыя адносіны і супольнае імкненне працаваць на карысць завяршэння вайны ва Украіны, прысвячаючы асаблівую ўвагу гуманітарным аспектам і харчовым наступствам зацягвання канфлікту.
Падчас перамоў гаворка ішла таксама пра вынікі Канферэнцыі аб будучыні Еўропы і іх наступствы для будучай структуры Еўрапейскага Саюза, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
10 чэрвеня 2022, 13:29