Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegro non troppo - Più animato - Tempo I
Расклад Падкасты
Імша ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла Імша ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 

Пантыфік: кожны павінен рабіць свой уклад у місію Касцёла

“Сінод, які перажываем, кліча нас стаць Касцёлам, які ўстае, а не замыкаецца ў сабе, які здольны глядзець шырэй, выйсці з уласных вязніц, каб ісці насустрач свету”, - падкрэсліў Папа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

29 чэрвеня 2022 года ў ватыканскай базыліцы адбылася Эўхарыстыя з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла. Цэлебрацыю ўзначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Падчас літургіі Пантыфік благаславіў паліі для 44-х арцыбіскупаў-мітрапалітаў, прызначаных на працягу апошніх дванаццаці месяцаў, у тым ліку для арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, а таксама прамовіў гамілію.

Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне пра цудоўнае вызваленне апостала Пятра з вязніцы і на словы анёл Пана, скіраваныя да яго: “Уставай хутчэй!” (Дз 12,7). На думку Пантыфіка, хрысціянская супольнасць таксама паклікана “хутка ўстаць, каб увайсці ў дынаміку ўваскрасення і дазволіць Пану весці сябе па шляхах, якія Ён хоча ўказаць”.

Папа заклікаў “кінуць позірк у кірунку новых гарызонтаў, адкрытага мора”, не быць “зняволенымі ў вязніцы прызвычаенасцяў, спалоханымі пераменамі і прывязанымі да ланцугу нашых звычаяў”, бо гэта вядзе да “духоўнай пасрэднасці” і гасіць місійны запал. Такім чынам вера можа ператварыцца ў фармалізм, рэлігію цырымоній і абрадаў, знешніх аздабленняў і вульгарных суцяшэнняў, - папярэдзіў Святы Айцец.

“Сінод, які перажываем, кліча нас стаць Касцёлам, які ўстае, а не замыкаецца ў сабе, які здольны глядзець шырэй, выйсці з уласных вязніц, каб ісці насустрач свету”, - сказаў Пантыфік.

Каментуючы словы апостала Паўла, які падсумоўваючы сваё жыццё, сказаў, што “змагаўся ў добрай барацьбе” (2 Цім 4,7), Святы Айцец нагадаў, што кожны ў Касцёле пакліканы станавіцца місійным вучнем: не быць пасіўным гледачом, а рабіць свой уклад. “Сінадальны Касцёл значыць: удзельнічаюць усе, ніхто не займае месца іншых і ніхто не знаходзіцца па-над іншымі”, - дадаў ён.

Францішак заўважыў, што абвяшчэнне Евангелля – гэта сапраўдная барацьба, бо яно не прадугледжвае кампрамісу з логікай свету, але запальвае агонь Божага Валадарства там, дзе пануюць чалавечыя механізмы ўлады, зла, насілля, карупцыі, несправядлівасці, маргіналізацыі. Папа заклікаў “не замыкацца ў нашых касцёльных колах і не прывязвацца да нашых бясплённых дыскусій”, але дапамагаць адно аднаму станавіцца закваскай у свеце.

“Разам мы можам і павінны клапаціцца пра чалавечае жыццё, пра ахову стварэння, пра годнасць працы, пра праблемы сям’і, пра цяжкую сітуацыю пажылых і пакінутых, бежанцаў і тых, хто ўпаў у роспач. Адным словам, мы павінны быць Касцёлам, які прасоўвае культуру клопату, спачування да слабых і барацьбы супраць усіх форм дэградацыі, у тым ліку нашых гарадоў і месцаў, якія адведваем, каб радасць Евангелля заззяла ў жыцці кожнага: гэта наша “добрая барацьба”, - сказаў Папа.

Напрыканцы гаміліі Францішак прывітаў новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў, а таксама дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхату, заклікаючы “крочыць разам”, бо толькі разам “можам быць зернем Евангелля і сведкамі братэрства”.

29 чэрвеня 2022, 10:52
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930