Папа: крызіс дапамагае расці, а канфлікт вядзе да закрытасці
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Ёсць “вялікая праўда, носьбітамі якой мы з’яўляемся і якую абавязаны сведчыць і перадаваць”, - сказаў Папа, заклікаючы сваіх гасцей перажываць актуальны крызіс разам з моладдзю і разам з імі пераадольваць яго. Ён адзначыў, што крызісы не павінны ператварацца ў канфлікты, бо крызіс дапамагае чалавеку расці, а канфлікт закрывае ў сабе.
Святы Айцец адзначыў таксама, што крызісы з’яўляюцца магчымасцю знайсці новыя шляхі, евангелізаваць разуменне чалавека, жыцця, свету, вярнуць чалавеку першае месца, як стварэнню, якое ў Хрысце з’яўляецца вобразам і падабенства Богам.
Францішак заахвоціў выхавацеляў злучаць захаванне мінулага з суправаджэннем моладзі ў будучыню. Фундаментальнымі прынцыпамі павінны быць: першаснасць чалавека, крэатыўнае і адказнае інвеставанне лепшых сіл і навучанне служэнню, якое дапаможа пераадолець культуру адчужэння.
“Культура адчужэння хоча прымусіць нас верыць у той, што калі нешта больш не функцыянуе трэба выкінуць гэта ці змяніць”, - сказаў Папа, падкрэсліваючы, што такое мысленне знаходзіцца ў аснове розных форм спажывальніцтва і можа тычыцца нават такіх сфер як сужэнства, сяброўства, адносіны да пажылых людзей. Ён адзначыў, што насамрэч, пажылыя і моладзь з’яўляюцца каштоўнымі вазамі, якія трэба захоўваць з клопатам.