Пошук

Падчас беатыфікацыі дамініканскіх мучанікаў часоў грамадзянскай вайны ў Севільі Падчас беатыфікацыі дамініканскіх мучанікаў часоў грамадзянскай вайны ў Севільі  

Папа нагадаў пра беатыфікацыю ў Севільі і Cустрэчу сем’яў

19 чэрвеня 2022 года, пасля малітвы Анёл Панскі Святы Айцец нагадаў аб беатыфікацыі дамініканскіх мучанікаў часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пачынаецца ў сераду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

18 чэрвеня 2022 года ў Севільі прайшла беатыфікацыя вернікаў з дамініканскай сям'і: Анхеля Марына Альварэса і дзевятнаццаці яго спадарожнікаў; Хана Агілара Доніса і чатырох яго таварышаў з Ордэна братоў-прапаведнікаў; Ізабэлы Санчэс Рамэра, пажылой манахіні з Ордэна Святога Дамініка, і Фрутуоза Пэрэса Маркеса, дамініканскага свецкага тэрцыярыя.

“Усе яны загінулі ад нянавісці да веры падчас рэлігійнага пераследу, які адбываўся ў Іспаніі ў кантэксце грамадзянскай вайны мінулага стагоддзя. Іх сведчанне прыхільнасці да Хрыста і прабачэння сваім забойцам паказвае нам шлях да святасці і запрашае зрабіць наша жыццё ахвярай любові да Бога і нашых братоў і сясцёр”, - сказаў Францішак.

Папа нагадаў, што ў наступную сераду, 22 чэрвеня 2022 года, пачнецца 10-я Сусветная сустрэча сем’яў. Форум будзе адбывацца адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету, але яго галоўныя падзеі пройдуць у Рыме з удзелам Святога Айца.

“Дзякую біскупам, пробашчам і сямейным дупастырам, якія запрасілі сем’і перажыць хвіліны роздуму, цэлебрацыі і святкавання. Асабліва дзякую сужэнцам і сем’ям, якія будуць сведчыць аб сямейнай любові як аб пакліканні і шляху да святасці”, - звярнуўся Святы Айцец.
 

19 чэрвеня 2022, 13:22