Пантыфік: дапамагчы мігрантам раскрыць патэнцыял
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Уклад мігрантаў і бежанцаў – фундаментальны для сацыяльнага і эканамічнага развіцця нашых грамадстваў. Гэта патэнцыял, гатовы праявіць сябе, калі толькі дадзім ім гэту магчымасць. На вашу думку: як можам паспрыяць раскрыццю гэтага патэнцыялу?”, - спытаў Францішак.
У відэароліку ватыканскай дыкастэрыі вернікі з розных краін свету дзеляцца сваімі думкамі адносна пытання Святога Айца, падкрэсліваючы важнасць увагі да мігрантаў і бежанцаў, а таксама канкрэтных ініцыятыў, якія дапамогуць ім раскрыць свой патэнцыял і рэалізаваць яго. Гаворка ідзе, напрыклад, пра забеспячэнне іх доступам да фармацыі ў сферы інавацый і прадпрымальніцтва, вывучэння мовы. Адначасова сваімі сведчаннямі дзеляцца і самі мігранты, расказваючы пра тое, як змаглі зрабіць уклад у жыццё сваіх новых грамадстваў.
Сусветны дзень мігранта і бежанца будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 25 верасня 2022 года на тэму: “Ствараць будучыню разам з мігрантамі і бежанцамі”. У сваім пасланні з яго народы Папа заўважыў, што праца мігрантаў, іх “здольнасць да самаахвяравання, маладосць і энтузіязм узбагачаюць супольнасці, якія прымаюць іх”, але “гэты ўклад можа быць яшчэ шырэйшым” пры належнай мэтавай падтрымцы. “Гэта велізарны патэнцыял, гатовы праявіць сябе, калі толькі даць яму шанц”, - дадаў Святы Айцец.