Пантыфік маліўся ў рымскай базыліцы за поспех свайго падарожжа
Раніцай 22 ліпеня 2022 года Францішак адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць Багародзіцы – як ён робіць гэта звычайна – падарожжа ў Канаду.
Аляксандр Панчанка -Vatican News
Папа некаторы час маліўся перад абразом заступніцы Рыма – Марыі, якую ўшаноўваюць у іконе Salus Populi Romani. Потым ён вярнуўся ў ватыканскі Дом святой Марты.
Святы Айцец здзейсніць паездку ў Канаду з 24 па 30 ліпеня 2022 года. Гэта будзе 37-е Апостальскае падарожжа Францішка, у рамках якога ён наведае гарады Эдмантан, Масквачыс, Квэбэк і Ікалуіт. Галоўным матывам пілігрымкі будзе сустрэча з карэннымі народамі Канады.
22 ліпеня 2022, 11:14