Пошук

Прывітанне Святога Айца ў Эдмантане Прывітанне Святога Айца ў Эдмантане 

Францішак прыбыў у Канаду

Вечарам 24 ліпеня 2022 года Папа прыбыў у Канаду. У міжнародным аэрапорце Эдмантана высокага госця віталі прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў, а таксама карэнных народаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пасля больш чым дзесяцігадзіннага пералёту Святы Айцец ступіў на канадскую зямлю. Ён стаў другім у гісторыі Пантыфікам, які прыбыў у гэту краіну. Да яго тут быў святы Ян Павел ІІ, прычым тройчы: у 1984, 1987 і 2002 гадах. Візіт у Канаду – 37-е Апостальскае падарожжа Францішка. З пачатку пантыфікату ён наведвае ўжо 58-ю краіну. 

Згодна з пратаколам, першым на борт самалёта падняўся Апостальскі нунцый у Канадзе, арцыбіскуп Іван Юркавіч. Папу, які перасоўваўся на інваліднай калясцы, сустракалі Генерал-губернатар Канады Мэры Сайман, Прэм’ер-міністр Джасцін Трудо і прадстаўнікі карэнных народаў. Цырымонія не прадугледжвала прамоў. Адбылося ўзаемнае прадстаўленне дэлегацый, рота ганаровай варты аддала ваенныя ўшанаванні, прадстаўнікі карэнных народаў выканалі прывітальны спеў.

Затым, у VIP-зале аэрапорта адбылася кароткая прыватная сустрэча Папы з прадстаўнікамі ўладаў. Афіцыйныя перамовы паміж імі абудуцца 27 ліпеня ў рэзідэнцыі Генерал-губернатара ў Квебэку.

З аэрапорта Францішак накіраваўся ў семінарую святога Юзафа ў Эдмантане. Праграма першага дня яго падарожжа не прадугледжвае публічных мерапрыемстваў, каб Святы Айцец мог адпачыць пасля доўгага пералёту і адаптавацца на іншага часавога поясу. Раніцай 25 ліпеня ён накіруецца ў горад Масквачыс, дзе правядзе сустрэчу з карэннымі народамі. У Еўропе ў гэты час ўжо наступіць вечар.

Святы Айцец распачаў Апостальскае падарожжа ў Канаду

 

25 ліпеня 2022, 09:08