Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі князя і княгіню Манака
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла дэталі размовы Папы з манаршымі асобамі. Падчас сустрэчы Францішку былі прадстаўлены члены дэлегацыі, якая суправаджала князя і княгіню, а затым адбыўся традыцыйны абмен падарункамі.
Святы Айцец падарыў сваім гасцям зробленую з бронзы выяву дзіцяці, якое дапамагае падняцца іншаму дзіцяці, з надпісам “Любіць дапамагаць”, а таксама некалькі асобнікаў сваіх дакументаў: спецыяльнае выданне яго паслання на Сусветны дзень міра, Дакумент аб агульначалавечым братэрстве і фотаальбом, прысвечаны Statio Orbis, якую Папа правёў 27 сакавіка 2020 года, молячыся аб заканчэнні пандэміі. У сваю чаргу князь Альберт ІІ і княгіня Шарлен падарылі Пантыфіку эстамп з выявай капліцы княжацкага палацу Манака.