Пошук

Візіт Папы ў Цэнтр гасціннасці і духоўнасці святога Альфонса ў Квебеку Візіт Папы ў Цэнтр гасціннасці і духоўнасці святога Альфонса ў Квебеку 

Францішак сустрэўся з пажылымі і хворымі ў Квебеку

Вяртаючыся з нацыянальнага канадскага санктуарыя святой Ганны ў Сэнт-Ан-дэ-Бапрэ, 28 ліпеня 2022 года, Папа зрабіў кароткі візіт, які не быў прадугледжаны афіцыйнай праграмай яго падарожжа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік наведаў Цэнтр гасціннасці і духоўнасці “Брацтва святога Альфонса”, на ўскраіне Квебеку. На панадворку дабрачыннай структуры ён прывітаў каля 50 чалавек – пастальяцаў прытулку і тых, хто рэгулярна атрымлівае тут дапамогу. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі пажылыя, людзі, якія пакутуюць ад залежнасцей, хворыя на СНІД, а таксама дырэктар установы, айцец Андрэ Марэнсі. Папа паразмаўляў з імі ў нефармальнай абстаноўцы, выслухаў іх гісторыі і прыняў просьбы аб малітве, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Перад тым як развітацца, Францішак падарыў карытатыўнаму цэнтру ікону Найсвяцейшай Панны Ерузалемскай, якая будзе нагадваць яго наведвальнікам пра гістарычны візіт Наступніка святога Пятра.

28 ліпеня 2022, 19:38