Пошук

Наступствы расійскага ракетнага ўдару па гораду Вінніца Наступствы расійскага ракетнага ўдару па гораду Вінніца 

Пантыфік: я блізкі да народа Украіны, на які штодня падае дождж ракет

Пантыфік заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці намаганні для спынення вайны ва Украіне, а таксама выказаў блізкасць насельніцтву гэтай краіны, якое пакутуе ад штодзённых ракетных абстрэлаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Сустракаючыся з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 17 ліпеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Пантыфік падкрэсліў, што ён заўсёды блізкі да “шматпакутнага насельніцтва Украіны, на якое кожны дзень падае ракетны дождж”.

“Як жа дагэтуль не зразумела, што вайна нясе толькі разбурэнне і смерць, аддаляючы народы, забіваючы праўду і дыялог? Я малюся і выказваю пажаданне, каб усе міжнародныя дзеячы па-сапраўднаму прыклалі намаганні для аднаўлення перамоў, а не для распальвання бессэнсоўнасці вайны”, - сцвердзіў Святы Айцец.
 

17 ліпеня 2022, 12:52