Францішак прызначыў асабістага асістэнта па медыцынскіх пытаннях
4 жніўня 2022 года Святы Айцец прызначыў Масіміліяна Страпэці, медбрата і каардынатара ватыканскага Упраўленне аховы здароўя і гігіены, сваім асабістым асістэнтам па медыцынскіх пытаннях.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Менавіта спадар Страпэці настойваў на аперацыі на тоўстай кішцы ў ліпені 2021 года: “Ён выратаваў мне жыццё”, - прызнаўся Францішак 1 верасня 2021 года ў інтэрв’ю радыё Cope. Італьянец з’явіўся побач з Пантыфікам на яго першай пасля хірургічнага ўмяшання публічнай сустрэчы, на малітве Анёл Панскі 11 ліпеня 2021 года, разам з пацыентамі дзіцячага анкалагічнага аддзялення рымскай бальніцы Джэмэлі.
Пяцідзесяцітрохгадовага медработніка сябры і знаёмыя называюць чалавекам шчодрым і адданым іншым людзям. Ён працаваў у медыцынскай службе Ватыкана, дапамагаючы Яну Паўлу ІІ і Бэнэдыкту XVI, а затым – у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі клінікі Джэмэлі.
05 жніўня 2022, 08:35