Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: адпачынак – нагода ўмацаваць лучнасць з людзьмі і Богам

Папа нагадаў пра набліжэнне ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяйцейшай Панны Марыі, якая будзе адзначацца 15 жніўня, а таксама заклікаў выкарыстаць час адпачынкаў для ўмацавання веры.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Праз некалькі дзён мы будзем святкаваць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Яна, увайшоўшы ў нябесную хвалу, падтрымлівае нашу адвагу ў гэты час пілігрымавання, якое мы яшчэ павінны здзейсніць тут, на зямлі, і няхай дапаможа пажылым людзям даваць радаснае сведчанне іх веры і надзеі”, - сказаў Пантыфік, вітаючы французскіх пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 жніўня 2022 года прайшла ў Ватыкане.

Францішак нагадаў, што Панна Марыя, пакутавала разам з Езусам пад крыжам, а потым, як першае стварэнне, мела магчымасць увайсці за Ім у Яго нябесную хвалу. “З неба Марыя глядзіць на кожнага з нас з матчынай любоўю. Давайце скіруем да Яе наш позірк, каб прывяла нас да збаўлення”, - заклікаў Святы Айцец вернікаў з Германіі.

Звяртаючыся да польскіх католікаў, Папа пажадаў, каб перыяд канікул стаў для іх часам адпачынку, а таксама нагодай для ажыўлення сувязі з Богам і людзьмі. “Не занядбоўвайце штодзённую малітву, удзел у нядзельнай Эўхарыстыі і дзяленне часу з іншымі. Сузірайце прыгажосць стварэння, праслаўляючы любоў Стварыцеля. Няхай вам спадарожнічае Яго благаслаўленне”, - пажадаў Францішак.
 

10 жніўня 2022, 11:08
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031