Пошук

Банер на Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі ў Рыміні Банер на Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі ў Рыміні 

Папа: не вучыць людзей з балкона, а выходзяць да іх на вуліцу

Добры Самаранін вучыць нас, што наша існаванне цесна звязана з жыццём іншых і што адносіны з імі з’яўляюцца ўмовай для таго, каб цалкам стаць сабой і прыносіць плён, - падкрэсліў Францішак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа звярнуўся да ўдзельнікаў 43-й Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі, якая пачалася 20 жніўня 2022 года ў італьянскім Рыміні. Ініцыятарам форума выступае руху Камунія і вызваленне (Comunione e Liberazione). Дэвіз сёлетняга мерапрыемства: Захапленне чалавекам.

У пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна адзначаецца, што форум адбываецца ў сотую гадавіну нараджэння ксяндза Луіджы Джусані, святара з вялікай апостальскай руплівасцю, якая падштурхнула яго несці Добрую Навіну Езуса Хрыста многім людзям. Францішак нагадаў яго словы аб тым, што хрысціянства нарадзілася не для таго, каб стаць новай рэлігіяй, але з захаплення чалавекам, дзеля глыбокай пашаны і найвышэйшай павагі да яго. Увасабленнем такога стаўлення з’яўляецца евангельская постаць Міласэрнага Самараніна.

Хрысціянская вера дае матывацыю паважаць іншых людзей, прызнаваць, што Бог любіць іх бясконцай любоўю і прызнае за імі выключную годнасць. Гэты запал Хрыста да кожнага чалавека павінен ажыўляць позірк верніка на іншых, выражаны ў бескарыслівай любові, без меры і разліку. Папа звярнуў увагу на тое, што ў апошні час пандэмія і вайна пашырылі прорву паміж людзьмі, адхіліўшы іх ад шляху стварэння адзінай і спрыяльнай супольнасці.

У гэтым кантэксце ён нагадаў словы Бэнэдыкта XVI, які сказаў, што шлях да братэрства зараз перасякаюць шматлікія духоўныя пустыні ў грамадстве краін. Папа-эмерыт дадаў, што менавіта ў пустыні патрэбны людзі веры, якія сваім жыццём указваюць на Зямлю абяцаную і захоўваюць надзею.

Францішак нагадаў, што чалавек не можа падарожнічаць па жыцці ў ізаляцыі ад іншых. Сустрэча з іншым вельмі важная. Чалавек можа знайсці сябе толькі праз дар свайго жыцця. Тыя, хто падзяляе гэта, будуюць грамадскае сяброўства і братэрства, адкрытае для ўсіх. Нам патрэбныя сустрэчы з людзьмі, якія не вучаць нас з балкона, а выходзяць на вуліцу, каб падзяліць штодзённыя цяжкасці жыцця, падмацаваныя нязменнай надзеяй.
 

20 жніўня 2022, 07:34