Пошук

Францішак з Уільямам Катонівэрэ Францішак з Уільямам Катонівэрэ 

Прэзідэнт Рэспублікі Фіджы з візітам у Ватыкане

1 жніўня 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Фіджы Уільяма Катонівэрэ. Пазней палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі абмеркаваны некаторыя рэгіянальныя пытанні, у прыватнасці актуальная праблема змены клімату, яе гуманітарнае вымярэнне і неабходнасць большых намаганняў па абароне планеты.

Таксама былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Фіджы і ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё і развіццё краіны.
 

01 жніўня 2022, 13:27