Пошук

Каталін Новак, Прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі Каталін Новак, Прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі 

Прэзідэнт Венгерскай Рэспублікі з візітам у Ватыкане

25 жніўня 2022 года Францішак прыняў на аўдыенцыі Каталін Новак, Прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі. Палітык таксама сустрэлася кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Падчас сардэчных размоў у Дзяржсакратарыяце, пасля згадвання Апостальскага падарожжа ў Будапешт у верасні 2021 года з нагоды 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса, было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі. Затым увага была засяроджана на некаторых пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такіх як сям’я, развіццё культуры жыцця, моладзь і сітуацыя хрысціян на Блізкім Усходзе”, - гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду.

У працяг перамоў абмяркоўваліся сітуацыя, звязаная з вайной ва Украіне, і неабходнасць намаганняў на карысць міру.
 

25 жніўня 2022, 15:17