Францішак падчас сустрэчы з украінскімі дзецьмі Францішак падчас сустрэчы з украінскімі дзецьмі 

Святы Айцец: раблю ўсё магчымае для Украіны

“Раблю ўсё магчымае для Украіны”, - запэўніў Францішак у рукапісным лісце да італьянскіх законніц на Сіцыліі, якія прынялі групу ўкраінскіх дзяцей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Інстытут Марыі Каранаванай (Istituto dell'Incoronata) у Эрычэ ў дыяцэзіі Трапані на Сіцыліі прымае 20 украінскіх дзяцей з іх апекунамі. Яны прыбылі ў Італію ў маі ў рамках эвакуацыі 63 дзяцей-сірот з Марыупаля і Краматорска Данецкай вобласці.

Адна з выхавальніц, Вераніка, якая ва Украіне была інжынерам-хімікам, прапанавала напісаць ліст да Пантыфіка, каб выказаць занепакоенасць лёсам украінскіх ваеннапалонных, якія апынуліся ў руках Расіі і чые правы паводле Жэнеўскай канвенцыі былі – паводле інфармацыі – зламаныя. Разам з дырэктарам Інстытута сястрой Тэрэзінай Лонга быў напісаны ліст з перакананнем, што “Францішак абавязкова выслухае нас, а хтосьці абавязкова паслухае Папу”.

Святы Айцец адказаў неадкладна ў той жа дзень, калі атрымаў ліст з Эрычэ. “Дарагая сястра, дзякуй за Твой ліст, дзякуй за ліст ад спадарынь з Украіны. Я раблю ўсё магчымае для Украіны. Мы з’яўляемся сведкамі жорсткасці. Мне блізкія гэтыя жанчыны і ўсе ўкраінскія дзеці. У мяне была тэлефонная размова з прэзідэнтам Зяленскім. Я гатовы дапамагчы”, - напісаў Францішак.
 

22 жніўня 2022, 19:41