Францішак выказаў удзячнасць за служэнне кардынала Бэчу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У тэксце ад 8 жніўня 2022 года Пантыфік дзякуе прэфекту-эмерыту былой Кангрэгацыі па справах кананізацыі за яго доўгае служэнне, руплівасць падчас дыпламатычных місій на карысць Святога Пасаду, адказнасць у сведчанні ўчынкамі аб слове Евангелля, працу дзеля дабра Касцёла.
4 верасня 2020 года Францішак прыняў адстаўку кардынала Бэчу з пасады прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі і з правоў, звязаных з годнасцю кардынала. Гэта адбылося на фоне фінансавага скандалу, звязанага з ватыканскімі інвестыцыямі ў здзелку з нерухомасцю ў Лондане, у выніку чаго Святы Пасад страціў мільёны еўра ў выглядзе ганарараў, выплачаных пасрэднікам.
У Вялікі чацвер, 1 красавіка 2021 года, Папа цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў капліцы прыватных апартаментаў кардынала Бэчу ў палацы Сант-Уфіцыа.