Пошук

Сцяг Мальтыйскага ордэна Сцяг Мальтыйскага ордэна 

Мальтыйскі ордэн: Папа склікае Надзвычайны генеральны капітул

3 верасня 2022 года Папа зацвердзіў новую Канстытуцыйную хартыю і звязаны з ёй Мальтанскі кодэкс Суверэннага вайсковага шпітальнага ордэна святога Яна, Радоса і Мальты. Яны ўступілі ў сілу неадкладна.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дэкрэтам таксама ўстанаўліваецца адкліканне кіраўніцтва, роспуск цяперашняй Суверэннай рады, стварэнне часовай Суверэннай рады і скліканне Надзвычайнага генеральнага капітула на 25 студзеня 2023 года.

У тэксце Францішак падкрэсліў, што Ордэн “заўсёды карыстаўся асаблівай апекай Апостальскай Сталіцы”, на працягу стагоддзяў Пантыфікі “удзельнічалі ў пацвярджэнні яго ідэнтычнасці, падтрымцы дзейнасці, дапамозе ў пераадоленні крызісаў, а таксама гарантавалі існаванне і развіццё Іерусалімскага ордэна, улічваючы яго прэрагатывы суверэнітэту ў міжнароднай сферы”. Папа таксама нагадаў, што, як рэлігійны ордэн, ён у розных аспектах “залежыць ад Апостальскай Сталіцы”.

Францішак падчас сустрэчы з дэлегацыяй Мальтыйскага ордэна
Францішак падчас сустрэчы з дэлегацыяй Мальтыйскага ордэна

Францішак адзначыў, як на працягу апошніх гадоў “з бацькоўскім клопатам і стараннасцю” ён удзельнічаў у лёсе Мальтыйскага ордэна, шануючы яго працу ў розных частках свету, “адзначаючы неабходнасць распачаць глыбокае духоўнае, маральнае і інстытуцыйнае аднаўленне” для чальцоў розных узроўняў.

Цяперашні Дэкрэт санкцыянуе заканчэнне працэсу абнаўлення і прызначае новы склад Суверэннай рады. Гэтым дакументам Пантыфік пацвярджае ўсе ранейшыя паўнамоцтвы кардынала Сільвана Марыі Тамазі, свайго Спецыяльнага дэлегата пры Мальтыйскім ордэне, “да завяршэння Надзвычайнага генеральнага капітула”.

3 верасня 2022 года ў Ватыкане Францішак прыняў дэлегацыю Суверэннага ордэна, каб асабіста паведаміць аб рашэннях.

 

03 верасня 2022, 12:38