Пошук

Падчас аўдыенцыі для чальцоў асацыяцыі выпускнікоў Kollegium Kalksburg Падчас аўдыенцыі для чальцоў асацыяцыі выпускнікоў Kollegium Kalksburg 

Пантыфік сустрэўся з аўстрыйскімі ўніверсітэцкімі дабрачынцамі

Жэстам удзячнасць з боку Францішка стала аўдыенцыя для чальцоў аўстрыйскай асацыяцыі выпускнікоў Kollegium Kalksburg. Кароткая сустрэча прайшла 2 верасня 2022 года ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У вашай школе, Kollegium Kalksburg, вы ўсе жылі як супольнасць, і працягам гэтага досведу сталі сустрэчы вашай асацыяцыі. Пілігрымка ў Вечны горад прапануе вам магчымасць аднавіць вашыя сувязі ў супольным позірку на Пятра і яго Наступніка, які мае ў сэрцы еднасць паўсюднай супольнасці Касцёла. Няхай гэтыя дні прынясуць вам духоўны плён, каб вы былі радаснымі сведкамі Евангелля ў сваім асяроддзі. Няхай Бог благаславіць вас і вашыя сем'і!”, - сказаў Папа, звяртаючыся да сваіх гасцей.

Асацыяцыя выпускнікоў Kollegium Kalksburg на карысць падтрымкі студэнтаў і выпускнікоў хрысціянскіх прыватных школ у Аўстрыі, якія знаходзяцца з патрэбе, – так гучыць поўная назва аб’яднання, чальцоў якога прыняў Пантыфік. Яно дзейнічае з красавіка 2018 года і дапамагае студэнцкай моладзі, якая апынулася ў надзвычайнай або крызіснай сітуацыі, прафесійнай ці асабістай. Праблемы могуць быць звязаны з фінансамі або здароўем – фізічным, псіхічным або духоўным.

Асацыяцыя ставіць мэтай сітуатыўную, індывідуальную і адказную дапамогу выпускніку ці студэнту, якая дазволіць яму “ўстаць на ногі” і працягваць жыць самастойна.
 

02 верасня 2022, 13:50