Пантыфік здзейсніў шэраг важных прызначэнняў у Рымскай курыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Партугальскі іерарх нарадзіўся на востраве Мадэйра. Вывучаў тэалогію. Прыняў святарскае пасвячэнне ў 1990 годзе. Затым працягваў тэалагічнае навучанне ў Рыме. Стаў выкладчыкам у Партугальскім каталіцкім унівэрсытэце. У 2011 годзе быў прызначаны канцлерам Папскай рады па культуры. З 1 верасня 2018 года – Архіварыус і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла. 1 верасня 2019 года Францішак абвясціў аб яго ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць.
Святы Айцец прызначыў таксама сакратара Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Ім стаў ксёндз Джавані Чэзарэ Пагацы, выкладчык Папскага тэалагічнага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і, які носіць імя Яна Паўла ІІ.
Дыкастэрыя па культуры і адукацыі стала спадкаемніцай Папскай рады па культуры і Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, аб зліцці якіх у адну структуру было заяўлена пасля выхаду новай Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium.
Францішак прызначыў і наступніка кардынала Хасэ Таленціна дэ Мендонсы. Архіварыусам і Бібліятэкарам Святога Рымскага Касцёла стане арцыбіскуп Анджэла Вінчэнца Дзані, які быў сакратаром былой Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі.