Пошук

Папа на форуме Эканоміка Францішка Папа на форуме Эканоміка Францішка  

Пантыфік на сустрэчы з маладымі бізнесменамі і эканамістамі ў Асізі

Святы Айцец прыбыў у Асізі, каб прыняць удзел у форуме The Economy of Francesco (Эканоміка Францішка), у якім бяруць удзел каля тысячы маладых прадпрымальнікаў і эканамістаў з каля 120 краін свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік вылецеў на радзіму святога Францішка, апекуна свайго пантыфікату, раніцай 24 верасня 2022 года на верталёце з Ватыкана. Праз сорак хвілін палёту ён прызямліўся на пляцоўцы побач з асізскай базылікай Санта-Марыя-Дэі-Анджэлі, адкуль накіраваўся ў мясцовы тэатр, дзе адбылася яго сустрэча з моладдзю.

Урачыстая падзея пачалася з прывітання Святога Айца і тэатралізаванага прадстаўлення, прысвечанага актуальным выклікам, перад якімі апынулася чалавецтва: праблемам беднасці, няроўнасці, забруджвання навакольнага асяроддзя, вайны ва Украіне і іншым. Пасля сведчанняў маладых людзей Папа звернецца да ўдзельнікаў форума з прамовай. Кульмінацыяй сустрэчы стане падпісанне дамовы з моладдзю, якая ўтрымлівае абавязацельства спрыяць змене сусветнай эканомікі. Затым Пантыфік вернецца ў Ватыкан.

Форум Эканоміка Францішка праводзіцца ўжо ў трэці раз, але ў папярэднія гады, у сувязі з пандэміяй COVID-19, ён адбываўся ў анлайн-фармаце. Падчас трохдзённых дэбатаў удзельнікі засяродзіліся, між іншым, над тэмамі: Энергія і беднасць, Фінансы і чалавецтва, Сельская гаспадарка і справядлівасць, Кіраванне і ахвярнасць. Сустрэча, ініцыяваная Папам у 2019 годзе, была арганізавана Асізскай дыяцэзіяй, Серафічаскім інстутытам Асізі і рухам Эканоміка адзінства.
 

24 верасня 2022, 10:14