Пошук

Францішак падчас сустрэчы з людзьмі з хваробай Альцгеймера ў 2019 годзе Францішак падчас сустрэчы з людзьмі з хваробай Альцгеймера ў 2019 годзе 

Папа заклікаў клапаціцца пра людзей з хваробай Альцгеймера

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак выказаў сваю блізкасць людзям, якія пакутуюць ад хваробы Альцгеймера.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера, ад якой пакутуе шмат людзей”, - зазначыў Францішак, дадаючы, што па прычыне гэтай паталогіі яны часта апынаюцца на ўзбочыне грамадства. “Молімся за хворых на Альцгеймера, за іх сем’і, за тых, хто з любоўю клапоціцца пра іх, каб яны атрымлівалі ўсё большую падтрымку і дапамогу”, - звярнуўся да сабраных на плошчы святога Пятра Пантыфік.

Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера адзначаецца з 1994 года. У 2006 годзе ў свеце налічвалася каля 26,6 мільёнаў людзей з гэтай паталогіяй. Іх колькасць працягвае расці. Паводле навукоўцаў, да 2050 года яна можа павялічыцца ў чатыры разы.
 

21 верасня 2022, 11:21