Папскае прызнанне для кнігі аўстрыйскага тэолага пра іслам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Цаню Ваш уклад у шлях, якім мы хочам ісці разам з нашымі мусульманскімі братамі і сёстрамі да чалавечага братэрства, адзіна магчымага шляху да міру ва ўсім свеце і сумеснага жыцця. Заахвочваю Вас, працягваючы Вашу навуковую працу, не пераставаць будаваць масты і ўмацоўваць веру ў адзінага Бога, Які дапамагае нам працаваць на карысць лепшага свету”, - напісаў Папа ў асабістым лісце да Апэля.
У кнізе Quando il cielo si squarcia (Калі неба разрываецца), выдадзенай на італьянскай мове, аўтар даследуе, сярод іншага, пытанне аб тым, што для ісламу азначае факт узнікнення пасля хрысціянства, і яго погляд на Аб'яўленне – і наадварот, ці магчыма, каб хрысціяне таксама ў Каране знайшлі Боскае Аб'яўленне. Апэль аналізуе сумесную дэкларацыю Францішка і вялікага імама Ахмада Аль-Таеба з 2019 года. Заключэннем стала разважанне пра адносіны паміж трынітарным вызнаннем веры і Каранам.
Курт Апэль з’яўляецца выкладчыкам фундаментальных тэалагічных даследаванняў у Інстытуце сістэматычнай тэалогіі і этыкі кафедры каталіцкай тэалогіі Венскага ўніверсітэта і прэс-сакратаром даследчага цэнтра Рэлігія і змены ў сучасным грамадстве.