Святы Айцец: трэба сведчыць аб міры “ад першай асобы”
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэтая думка ўтрымліваецца ў пасланні ўдзельнікам Місіянерскага фестывалю, які праходзіць з 29 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Міланскай архідыяцэзіі пад эгідай Канферэнцыі італьянскіх місіянерскіх інстытутаў.
“У кантэксце сённяшніх выклікаў і трагедыі войнаў цяпер больш, чым калі-небудзь, неабходна падкрэсліць важны аспект місіі – сведчанне аб міры “ад першай асобы”, індывідуальна і як народ”, - адзначыў Святы Айцец у тэксце за подпісам кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна.
Звяртаючыся, у прыватнасці, да моладзі, Францішак заўважыў, што хрысціянская місія патрабуе ўважлівасці да той экзістэнцыяльнай рэчаіснасці, дзе людзі адчуваюць расчараванне і разгубленасць. Для ажыццяўлення гэтай важнай духоўнай місіі існуе неабходнасць у вучнях, “перакананых у сваім вызнанні веры і здольных перадаваць полымя надзеі людзям нашага часу”.