Пошук

Украінскія пілігрымы на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Украінскія пілігрымы на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Святы Айцец: спынім сусветную вайну!

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 7 верасня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Святы Айцец заклікаў даручыць апецы Багародзіцы ахвяр усіх войнаў, асабліва насельніцтва Украіны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Заўважыўшы пілігрымаў з украінскімі сцягамі, Францішак прызнаўся, што не забывае пра шматпакутную Украіну. “Перад абліччам усіх сітуацый вайны нашага часу я прашу кожнага быць будаўнікамі міру і маліцца, каб у свеце распаўсюджваліся ідэі і задумы згоды і прымірэння. Сёння мы перажываем сусветную вайну: давайце спынімся, калі ласка! Даверым Панне Марыі ахвяр кожнай вайны, асаблівым чынам дарагое насельніцтва Украіны”, - сказаў Пантыфік.
 

07 верасня 2022, 11:55