Лагатып папскага падарожжа ў Бахрэйн: братэрства народаў і мір
Апублікаваны лагатып папскага падарожжа ў Бахрэйн. Ён складаецца са сцягоў Каралеўства Бахрэйн і Святога Пасада, пададзеных у стылізаванай форме як дзве рукі, адкрытыя да Бога.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Рукі таксама сімвалізуюць прыхільнасць народаў і нацый да сустрэчы без прадузятасці, у духу адкрытасці, як “братоў і сясцёр”. Плён братэрскай сустрэчы – гэта мір, сімвалам якога служыць аліўкавая галінка, што трымаюць дзве рукі.
Словы “Папа Францішак” афарбаваны ў блакітны колер, таму што апостальскае падарожжа ў Бахрэйн даверана заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, якая ўшаноўваецца як Маці Божая Аравійская і з'яўляецца апякункай мясцовай катэдры, пабудаванай пры садзейнічанні Каралеўства Бахрэйн.
Тэма падарожжа – “На зямлі спакой людзям добрай волі” – натхнёная словамі, якія ўсклікае анёл у евангельскім фрагменце пра нараджэнне Хрыста (Лк 2, 14).
06 кастрычніка 2022, 12:59