Пошук

Наступствы ракетнага ўдару па жылым будынку ва Украіне Наступствы ракетнага ўдару па жылым будынку ва Украіне 

Святы Айцец: няхай спыніцца ўраган насілля ва Украіне

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 кастрычніка 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак выказаў блізкасць народу Украіны, які ў гэтыя дні пакутуе ад масавых ракетных абстрэлаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У гэтыя дні маё сэрца няспынна скіравана да ўкраінскага народа, асабліва да жыхароў мясцовасцей, якія падвяргаюцца бязлітасным бамбардзіроўкам. Я нашу ў сабе іх боль і праз заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы заношу яго ў малітве да Пана. Ён заўсёды чуе плач няшчасных, якія ўсклікаюць да Яго. Няхай жа Яго Дух зможа перамяніць сэрцы тых, у чыіх руках знаходзіцца лёс вайны, каб спыніўся ўраган насілля, і каб было магчыма аднавіць мірнае суіснаванне ў справядлівасці”, - сказаў Святы Айцец.
 

12 кастрычніка 2022, 11:34