Пошук

Аўдыенцыя для духавенства Мадагаскара Аўдыенцыя для духавенства Мадагаскара 

Папа да духавенства Мадагаскара: будзьце вялікай духоўнай сям’ёй

“Вірус эгаізму” з’яўляецца пагрозай для мірнага суіснавання народаў у адной краіне, - адзначыў Папа 27 кастрычніка 2022 г. падчас сустрэчы з духавенствам і кансэкраванымі асобамі з Мадагаскара.

Ян Глінскі

Пантыфік заўважыў, што сама прысутнасць у Вечным горадзе малагасійскіх святароў, законнікаў і законніц ужо з’яўляецца знакам адзінства, якое так патрэбна сённяшняму свету.

Папа даверыў сабраных апецы Марыі, каб яна дапамагала ім у такім зменным свеце захоўваць тоеснасць асобаў асабліва прысвечаных Богу, а таксама мець адкрытыя сэрцы да іншых, асабліва да патрабуючых. Ён прасіў таксама Найвышэйшага Бога аб благаслаўленні для ўсяго Мадагаскара, а сабраных заклікаў клапаціцца пра ахвярнае жыццё – асабістае і ў супольнасці.

“Сёння ў нашых грамадствах і, на жаль, таксама часам у Касцёле мы шукаем уласнай карысці. Шмат плётак, пустаслоўе ў парадку дня. Прашу, не гаварыце так, не пляткарце, заўсёды гаварыце добрае адно пра аднаго, бо плётка застаецца зброяй, якая вядзе да падзелаў”, - заклікаў Францішак.

“Заахвочваю вас да супольнага крочання наперад, а таксама да пераўтварэння вашай прысутнасці тут, у Рыме, у каштоўны шанец, які дазваляе ўзбагаціць і аднавіць вашую веру, наследуючы вялікіх святых, вашых папярэднікаў. Заахвочваю вас фарміраваць сябе як вялікую духоўную сям’ю, дзе шануюць адно аднаго, любяць, а таксама падтрымліваюць. Так вы зможаце стаць знакамі надзеі для вашых лакальных Касцёлаў, а таксама для Мадагаскара, бо ад вас чакаюць многага”, - адзначыў Пантыфік, звяртаючыся да малагасійскага духавенства і кансэкраваных асобаў.
 

28 кастрычніка 2022, 09:22