Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік даручыў пастырства турыстаў Дыкастэрыі па евангелізацыі

Душпастырства ў сферы турызму будзе знаходзіцца ў кампетэнцыі Дыкастэрыі па евангелізацыі. Раней яно было прэрагатывай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

1 кастрычніка 2022 года ўвайшоў у сілу рэксрыпт Святога Айца, які “пастанавіў перадаць кампетэнцыю ў сферы душпастырства вернікаў, якія здзяйсняюць падарожжы” па рэлігійных матывах, вучобе ці ў якасці адпачынку Секцыі па фундаментальных пытаннях евангелізацыі ў свеце, якая дзейнічае пры Дыкастэрыі па евангелізацыі.

У рэскрыпце нагадваецца, што Апостальская канстытуцыя Яна Паўла ІІ Pastor Bonus, “натхняючыся вучэннем Другога Ватыканскага Сабора”, надзяліла Папскую раду пастырства мігрантаў і падарожнікаў кампетэнцыяй “як душпастырства выгнаннікаў, мігрантаў, вандроўнікаў, цыркачоў, маракоў і работнікаў сферы авіяперавозак, так і духоўнай дапамогі падарожнікам”.

З 2016 года гэта місія належала новаўтворанай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у склад якой увайшла былая Папская рада пастырства мігрантаў і падарожнікаў. У 2017 годзе Францішак перадаў частку паўнамоцтваў гэтай структуры Папскай радзе па новай евангелізацыі, пакліканай спрыяць таму, каб “падарожжы, якія здзяйсняюцца па рэлігійных матывах, вучобе ці ў якасці адпачынку, садзейнічалі маральнай і рэлігійнай фармацыі вернікаў”, а таксама дапамагаць мясцовым Касцёлам аказваць належную духоўную дамамогу ўсім, хто знаходзіцца ў далечыні ад дома. Пасля выдання Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium гэта заданне перайшло да Дыкастэрыі па евангелізацыі.
 

01 кастрычніка 2022, 13:10