Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа маліўся за мір ва Украіне і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга

У канцы генеральнай аўдыенцыі Папа заклікаў працягваць маліцца за мір ва Украіне і запэўніў у салідарнасці з ахвярамі нападу баевікоў на каталіцкі шпіталь у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Не забывайце аб малітве, аб бесперапыннай малітве за змучаную Украіну! Няхай Пан беражэ гэтых людзей і накіроўвае нас усімі шляхамі да трывалага міру", - звярнуўся Францішак 26 кастрычніка 2022 года да сабраных на плошчы святога Пятра.

Перад гэтым Пантыфік казаў пра злачынства ў Мабоі. “Мы з жахам назіраем за падзеямі, звязанымі з працягам кровапраліцця ў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Я рашуча асуджаю непрымальны напад, які меў месца ў мінулыя дні ў горадзе Мабоя ў правінцыі Паўночнае Ківу, дзе загінулі безабаронныя людзі, у тым ліку манахіня, якая працавала ў сферы аховы здароўя. Давайце памолімся за ахвяр і іх сем'і, а таксама за хрысціянскую супольнасць і людзей з гэтага рэгіёну, якія ўжо доўга пакутуюць ад насілля”, - сказаў Пантыфік.

19 кастрычніка 2022 года ісламскія фундаменталісты напалі на каталіцкі шпіталь. Яны забілі пацыентаў і адну з манахінь, якія там працуюць, скралі лекі і медыцынскае абсталяванне, а затым падпалілі будынак.
 

26 кастрычніка 2022, 10:53