Пошук

Францішак Францішак 

Францішак адправіцца да стрыечнай сястры на яе 90-гадовы юбілей

У другой палове дня 19 лістапада 2022 года Пантыфік адправіцца ў П'емонт, каб сустрэцца з членамі сваёй сям'і і адсвяткаваць 90-гадовы юбілей стрыечнай сястры, – паведамляе біскуп дыяцэзіі Асці Марка Прастара.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Хоць візіт будзе мець прыватны характар, 20 лістапада 2022 года, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету, Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю ў катэдры Асці. У другой палове дня ён вернецца ў Ватыкан.

Сям’я папы Францішка, родам з П’емонта. Менавіта адтуль яго бацькі, Джавані і Роза, у лютым 1929 года адправіліся ў Аргенціну. Будучы Папа нарадзіўся ўжо ў Буэнас-Айрэсе 17 снежня 1936 годзе. У Асці засталася жыць значная частка сям'і Берголіа.

Раней горад Асці наведаў Ян Павел ІІ у верасні 1993 года.

19 кастрычніка 2022, 13:42