Пошук

Базыліка святога Пятра Базыліка святога Пятра 

Папа падтрымаў культурна-інавацыйны праект у Ватыкане

Францішак запрасіў жыхароў і гасцей Рыма прыняць удзел у першай з серыі душпастырскіх ініцыятыў у базыліцы святога Пятра, якія пройдуць пад дэвізам: Мастацтва і вера.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Сёння вечарам на фасадзе базылікі святога Пятра адбудзецца праекцыя аўдыёвізуальнага твора, прысвечанага апосталу Пятру. Паказы будуць паўтарацца да 16 кастрычніка, кожны вечар з 21.00 да 23.00. Дзякую ўсім, хто спрычыніўся да рэалізацыі ініцыятывы, якая адкрывае душпастырскі маршрут, прысвечаны святому Пятру і яго місіі”, - сказаў Папа 2 кастрычніка 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.

3D-праекцыя адлюструе постаць Сымона Пятра, яго чалавечы лёс і пакліканне, духоўнасць і служэнне.

У “душпастырскі марштур”, пра які казаў Пантыфік, таксама ўводуць сустрэчы Lectio Petri. Падчас іх кардынал Джанфранка Равазі будзе знаёміць з асобай святога Пятра. Першая запланавана на 25 кастрычніка 2022 года. Акрамя таго, са снежня да чэрвеньскай урачыстасці святых Пятра і Паўла можна будзе прыняць удзел у духоўных вандроўках па месцах, звязаных з апосталам. Таксама арганізатары ініцыятывы прапануюць вернікам Via Petri – Шлях святога Пятра, 12 стацый якога дапамогуць у разважанні над лёсам апостала і малітве разам з ім.
 

02 кастрычніка 2022, 13:14