Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Яго Святасць Папа Францішак з глыбокім смуткам даведаўся пра гібель людзей у нядзелю ў Стамбуле. Ён выказвае спачуванні сем’ям і сябрам загінулых. Запэўніваючы ў сваёй духоўнай блізкасці параненых і тых, хто аплаквае страту сваіх блізкіх, Яго Святасць моліцца, каб ніякія акты насілля не аслабілі намаганні народа Турцыі па будаванні грамадства, заснаванага на каштоўнасцях братэрства, справядлівасці і міру”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.
Магутны выбух на адной з цэнтральных вуліц Стамбула здарыўся 13 лістапада 2022 года. У выніку загінулі па меншай меры шэсць чалавек, каля 80 атрымалі раненні. Турэцкая паліцыя класіфіцыравала здарэнне як тэракт.