Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прывітаў журналістаў, якія ляцяць з ім у Бахрэйн

У самалёце, з прычыны болю ў калене, Францішак упершыню не здзейсніў звычайнага абыходу журналістаў і папрасіў іх падысці да яго для прывітання.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Францішак падзякаваў журналістам за працу, дадаўшы, што візіт у Бахрэйн – гэта “цікавае падарожжа”, вынікам якога могуць стаць “добрыя навіны”.

“Вялікі дзякуй за вашу працу. Я хацеў бы прывітаць вас, але праблема ў тым, што сёння мне вельмі балюча. Я не магу абысці ўсіх вас. Але мне было б прыемна, калі б вы падышлі да мяне. Вітаю вас адсюль. Дзякуй," – звярнуўся да папскага пула Святы Айцец.

Пасля гэтых слоў рэпарцёры і фатографы, якія суправаджаюць Пантыфіка ў паездцы ў Бахрэйн, адзін за адным падышлі да яго, каб прывітацца.

03 лістапада 2022, 12:51