Пошук

Лагатып Caritas Internationalis Лагатып Caritas Internationalis 

Папа прызначыў Надзвычайнага камісара для Caritas Internationalis

Папа прызначыў Надзвычайным камісарам для Caritas Internationalis П’ер Франчэска Пінэлі. З 22 лістапада 2022 года цяперашняе кіраўніцтва арганізацыі перастае выконваць свае функцыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Згодна з папскім дэкрэтам, апублікаваным Залай Друку Апостальскай Сталіцы, гэтыя рашэнні сталі адказам на расследаванне, праведзенае Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, з мэтай палепшыць эфектыўнасць місіі Сaritas Internationalis – каардынацыю 162-ма мясцовымі аддзяленнямі арганізацыі.

У ажыццяўленні часовага кіраўніцтва Caritas Internationalis П’еру Франчэска Пінэлі будзе будзе дапамагаць Марыя Ампара Алонса Эскабар і ксёндз Мануэль Маружао – з мэтай асабістага і духоўнага суправаджэння супрацоўнікаў. Яны будуць сачыць за абнаўленнем Статута і Рэгламента арганізацыі “дзеля большай функцыянальнасці і эфектыўнасці” і праводзіць падрыхтоўку да наступнай Генеральнай асамблеі, запланаванай на май 2023 года.

У гэтай апошняй задачы, удакладняецца ў папскім дэкрэсе, Надзвычайнаму камісару будзе дапамагаць кардынал Луіс Антоніа Тагле, “які будзе надаваць асаблівую ўвагу адносінам з мясцовымі Касцёламі і арганізацыямі-членамі Caritas Internationalis". Надзвычайны камісар будзе дзейнічаць у згодзе з Дыкастэрыяй па служэнню інтэгральнаму развіццю чалавека.

22 лістапада 2022, 14:08